заданні да семінараў па Гісторыі Беларусі

заданні да семінараў па Гісторыі Беларусі

Дата публикации 27 Сен. 2010 - 23:00 | Автор: Вадим Вадимович

1. Растлумачце тэрміны "паняцці", "катэгорыі", "аб'ект даследвання", "прадмет даследвання"? 2.Што з'яўляецца агульным аб'ектам гістарычнай навукі ? Што - яе агульным прадметам? 3. Як называлі гісторыка у старажытнасці? 4.Як вы разумееце гэты выраз? 5. Чым прадмет гісторыі Беларусі адрозніваецца ад агульнага прадмета гістарычнай навукі? 6. "Сапраўдны мысляр, убачыўшы адзін выключна факт ва ўсёй паўнаце, здольны вывесці з яго не толькі ўвесь ланцужок падзей, якія прывялі да яго, але таксама і ўсе наступствы, якія будуць з яго вынікаць", - з якім метадам гісторыі суадносяцца гэтыя словы Ш.Холмса? 7. На любым прыкладзе растлумачце, як вы разумеце гэты метад? 8. Што абазначае тэрмін "кампаратыўны"? 9. У дачыненні якіх катэгорый ён ужываецца ў гісторыі? 10. Якой з задач курса адпавядаюць словы пісьменніка У.Арлова:"Гісторыя - гэта ўваскрашэнне. Уваскрашаючы падзеі далёкае даўніны, мы абуджаем ад літаргічнага сну сваю памяць, а разам з ёю і самі ўваскрашаем як еўрапейскі народ."? 11. Як у дачыненні да беларусаў  вы разумееце яго выказванне "абуджэнне памяці ад літаргічнага сну" ? 12. У чым сутнасць апошняй задачы курса? Ці заўсёды за навуковай рыторыкай гісторыка хаваюцца яго грамацка-палітычныя погляды? 13.Напішыце  тры умовы, паводле якіх нейкі аб'ект стане гістарычнай крыніцай. 14. Па якому крытэрыю крыніцы дзеляць на пісьмовыя, выяўленчыя, фанічныя, рэчавыя? 15. Прывядзіце па 1 прыкладу такіх крыніц. 16. Што такое "акты"? 17. Што такое "інвентары"? Навошта яны складаліся? 18. З якой мэтай рабілі перапісы? 19. Калі адбыўся першы ўсеагульны перапіс у Беларусі? 20. Перапіска дадаткова акрэсляецца тэрмінам ...? 21. Што такое агіяграфічная літаратура? 22. Чаму  рэлігійна-палемічная літаратура з'яўляецца менавита ў ХУІ ст.? 23. На якія групы падзяляецца мемуарная літаратура? 24.Чым адметны М.Доўнар-Запольскі? 25...Я.Карскі? 26...В. Ластоўскі? 27...У.Пічэта? 28...У. Ігнатоўскі?

29. Запоўніце табліцу:                                                            30. У чым галоўная праблема перыядызацыі гісторыі?

Перыядызацыя паводле Маркса

Паводле цывілізацыйнага

падыходу

Па прынцыпу дзяржаўнасці

 

 

 

 

 

1. Самая старажытная стаянка чалавека ў Беларусі? 2. Чым клімат мезаліта адрозніваецца ад палеаліта? 3. Чым адметны неаліт? 4. Чым знакаміты п.Краснасельскі каля Ваўкавыску? 5. Хто жыў на поўначы Беларусі ў 3 тыс. да н.э.? 6. Дзе першапачаткова жылі індаеўрапейцы? 7. Чаму яны так называюцца? 8. Што вынайшлі індаеўраейцы? 9. Што парушыла адзінства індаеўрапейцаў? 10. Адкуль у Беларусі ўзяліся балты? 12. Якія змены ў жыцці балтаў выклікала з'яўленне жалеза? 13. Што сведчыла пра кантакты беларускіх балтаў з Рымскай імперыяй? 14.Чаму існавалі гэтыя кантакты? 15.Хто апавядаў пра беларускіх балтаў? Пад якой назвай? Што апавядаў?  16 Адкуль у свеце з'явіліся славяне? 17. Дзе яны спачатку жылі? 18. Дзе і калі ўпершыню славяне з'явіліся у Беларусі? 19 Што такое "Вялікае перасяленне народаў"? 20. Якое дачыненне яно мае да гісторыі Беларусі? 21. якія змены адбываліся у грамадскім жыцці славян у выніку захопу новых тэрыторый? 22. намалюйце ў сшытку ўмоўную карту і пазначце час прыходу славян у розныя рэгіёны Беларусі. 23. Пералічыце элеметы матэрыяльнай культуры славян? 24. намалюйце ў сшытку ўмоўную карту Беларусі і пазначце на ёй тэрыторыю рассялення па рэках крывічоў, радзімічаў, дрыгавічоў. 25. На якія групы распадаюцца крывічы? 26. З кім паводле летапісу звязана назва "радзімічы"?  27. Каму яны плацілі даніну? 28. Ці любілі радзімічы ваяводу з мянушкай Воўчы хвост? Чаму? 29. Запоўніце табліцу

 

крывічы

радзімічы

дрыгавічы

Галоўныя гарады

 

 

 

Рэкі, уздоўж якіх рассяляліся

 

 

 

Даты з пазначэннем падзей

 

 

 

Этнавызначальныя рысы

 

 

 

 

1.         У чым падобныя вялікаруская і вялікапольская канцэпцыі? 2. Як гэтыя канцэпцыі служылі задачам палітыкі? 3. У чым галоўная заслуга крывіцкай канцэпцыі? 4. Чым адзначыўся у палітыцы яе стваральнік? 5. Навошта папулярызацыя гэтай канцэпцыі была патрэбна палітыку Ластоўскаму? 6. У якой дзяржаве была створана канцэпцыя старажытнарускай народнасці ? 7. Як гэта канцэпцыя служыла задачам палітыкі?  8. Чым балцкая канцэпцыя адрозніваецца ад канцэпцыі старажытнарускага адзінства? 9. Як да гэтай канцэпцыі ставіліся савецкія кіраўнікі? Чаму? 10. Паводле балцкай канцэпцыі кім з'яўляюцца беларусы ў пераважнай ступені? 11. Што такое этнічная падаснова? 12. Якія палітыкі сёння зацікаўлены ў пашырэнні балкай канцэпцыі? 13.  Якія палітыкі сёння зацікаўлены ў пашырэнні  канцэпцыі старажытнарускага адзінства? 14. Запаўняючы табліцу вызначце  стаўленне да розных канцэпцый аўтараў падручніка і лекцыі, выкарыстоўваючы дэфініцыі "бліжэй да адмоўнага", "бліжэй да нейтральнага", "бліжэй да станоўчага". Адзначце ў тэксце падручніка і лекцыі рознымі колерамі ўрыўкі, якія падцвярджаюць вашу думку.

 

 

 

Аўтары падручніка

Аўтар лекцыі

 вялікаруская і вялікапольская

 

 

 крывіцкая і крывіцка-радзіміц.-дрыг-кая

 

 

 старажытнарускага адзінства ("новая")

 

 

 балцкая

 

 

15. Ці мае дачыненне да спрэчак аб паходжанні беларусаў мае выраз М.Блока: "Няведанне мінулага непазбежна вядзе да неразумення сучаснага. Але бадай таксама дарэмныя спробы зразумець мінулае, калі не ўяўляеш сучаснага"? Падумайце, якім чынам вы бы маглі напісаць кароткае эсэ на гэту тэму.

 

 

1. Якія адметнасці ў народаў вылучаюць этнолагі? 2. На-вошта іх усведамляць? 3. У якой дзяржаве былі з'ядна-ныя ўсе беларускія землі? 4. Да якіх дзяржаў і калі ады-ходзілі асобныя рэгіёны Беларусі. 5. Калі і паміж якімі дзяржавамі тэрыторыя Беларусі была падзелена напапалам? 6. Чым адметна БНР? 7. Тэрытарыяльныя абрысы якой дзяржавы паўтарае РБ? 8. У якім дакумен-це ўпершыню ўзгадваецца словазлучэнне "БелаяРусь"? 9. Хто напачатку ўжываў гэты тэрмін? 10. У дачынені якой тэрыторыі? 11. Якая тэрыторыя фіксуецца назвай "Белая Русь" у ХУІІ ст.? 12...у апошняй трэці ХУІІІ ст? 13. Якімі тэрмінамі акрэслялі сябе жыхары Беларусі ў ХУІІ-ХУІІІ ст.? 14.З якога часу пачынае ўжывацца цяперашняя форма назвы Беларусь? 15. Што садзейнічала яе распа-ўсюду? 16. Да якой моўнай сям'і адносіцца беларуская мова? 17 У якім першым дакуменце адлюстраваны яе фанетычныя рысы? 18. Якія пісьмовыя  крыніцы напіса-ныя па старабеларуску? 19. Чаму сучасная літаратурная мова беларусаў складвалася на аснове двух алфавітаў? 20. Калі адбываўся гэты працэс? 21. Якія дакументы выдаваліся на "лацініцы"? 22. Што такое класічны і рэфа-рмаваны правапісы? 23 Чаму яны існуюць паралельна? 24. Да якой расы адносяцца беларусы? 25. Да якога расавага тыпа? 26. Якія рэгіянальныя асаблівасці антра-палогіі беларусаў? 27. Хто такія "стараверы"? Чаму яны з'явіліся ў Беларусі? 28. Як жылі стараверы? 29. Чым адметнае паселішча Ветка? 30. За кошт якіх сацыяльных груп павялічвалася колькасць рускіх у ХІХ ст.? 31...у ХХ ст.? 32. Чаму ў часы уніі ВКЛ і Польшчы не назіраліся маштабныя перасяленні палякаў у Беларусь? 33. Хто такія "асаднікі"? Які іх лёс? 34. Ці сустракаліся вы з бела-рускімі палякамі?  Калі так,  ці падобныя яны на асіміля-ваных беларусаў? 35. Што выклікала перасяленне габрэяў у ВКЛ у ХІУ ст? 36. Хто садзейнічаў іх перася-ленню? З якой мэтай? 37.Як адносілася да габрэяў мясцовае насельніцтва? 38. Як жылі і чым займаліся габрэі ў ВКЛ? 39.Як змянілася іх жыццё у выніку далучэння Беларусі да Расійскай імперыі? 40. Куды і калі выяз-жалі габрэі з Беларусі? 41. Чаму імёны многіх вядомых палітыкаў і культурных дзеячаў Ізраіля звязаны з Бела-руссю? 42. Якія гэта імёны? 42. Якія групы татар жылі у сярэднявечнай Беларусі? 43. Якімі прывелегіямі яны карысталіся? 44. Што такое Аль-Кітабы? 45. З якім чала-векам звязана перасяленне немцаў у Беларусь у ХІУ ст? 46. Як нямецкія каланісты садзейнічалі распаўсюду у гарадах Беларусі магдэбурскага права? 47. Як распаўсю-ду і захаванню Рэфармацыі? 48. Параўнайце  палітыку ў галіне міграцыі сярэднявечнай Беларусі і сённяшняй.  Якая з іх вам падаецца больш карыснай для краіны? 49. Назавіце прычыны, пад уплывам якіх мянялася карціна міжнацыянальных зносін у Беларусі. Пералічыце, калі адбываліся гэтыя змены. 50. Ці вядома вам нешта пра дзейнасць нацыянальных арганізацый у сённяшняй РБ?

 

1.Чым адрозніваюцца паняцці татэмізм, фецішызм, анімізм. 2. Падзяліце ў сшытку язычніцкіх багоў на іерархічные слаі. 3. Вылучыце  галоўнае адрозненне хрысціянства ад язычніцтва. 4. З якой датай і з якім князем звязана прыняцце хрысціянства на беларускіх землях? 5. Як хутка і якім чынам хрысціянства выціскала язычніцтва?  5. Запоўніце табліцу:

напрамкі (плыні) хрысціянства

дата, ад якой напрамак шырока распаўсюджаны ў Беларусі

а.

 

б.

 

в.

 

г.

 

6. Як называюцца культавыя пабудовы ў розных канфесій? 7. Намалюйце ў сшытку іерархію святароў у праваслаўнай, рыма-каталіцкай і грэка-каталіцкай цэрквах 16 ст. 8. Вылучыце 3 галоўныя адрозненні рыма-каталіцкай і праваслаўнай цэркваў? 9. ...3 галоўныя адрозненні пратэстанскіх канфесій ад каталіцкай і правалаўнай царквы? 10. Якія  пратэстантанскія канфесіі са створаных у Беларусі вам вядомы? 11. Якая з іх была найбольш уплывовая ў 16 ст.? 12. Чым былі адметны адносіны паміж канфесіямі ў Беларусі ў 16 ст.? 13.  Да якой канфесіі належала большасць насельніцтва Беларусі ў канцы 18 ст.? Чаму цяперашняя канфесійная сітуацыя ў Беларусі іншая? 14.  Брэсцкая царкоўная унія азначала адмову праваслаўнай царквы Рэчы Паспалітай надалей падпарадкоўвацца...... і яе пераход пад кіраўніцтва..... Яе новай назвай стала ............ Яна мае мае найменне "грэка" таму, што...................; "каталіцкая" таму, што............................ 15. Назавіце прычыны Брэсцкай царкоўнай уніі? 16. Які манастыр быў цэнтрам рэлігійнага жыцця грэка-каталіцкай царквы? 17. Хто такі Язафат Кунцэвіч? 18. Якія станоўчыя і адмоўныя бакі для Беларусі меў распаўсюд уніяцтва? 19. Чым адметны епіскап Мельхізэдэк? 20. У склад якой Царквы зараз ўваходзяць праваслаўныя Беларусі? 21. У чым галоўнае адрозненне іўдаізма ад хрысціянства? 22. Першыя пяць кніг Старога Запавету ў іудэйскай традыцыі называюцца...23. На якія напрамкі падзяляюцца іудэі? 24 На якія напрамкі падзяляюцца мусульмане? 25.Назавіце 5 стаўпоў веры кожнага мусульманіна?  26. Вера мусульман называецца........., а рэлігійная кніга............27. Першымі мусульманамі ў Беларусі былі...........з ............ст.

 

 

1.Што забяспечвала высокую роль Полацка? Што стала прычынай яго войнаў з Кіевам і Ноўгарадам? 2. У якія перыяды Полацк быў залежны ад Кіева? 3.Што сведчыла пра незалежнасць Полацкага княства? 4. Як называлася ў летапісах дынастыя полацкіх князёў? Чаму? 5. Распавядзіце пра Рагвалода, Рагнеду і Ізяслава 6....пра Брачыслава. 7...пра Эймундава сагу. 8...пра Ўсяслава Чарадзея. 9...пра мінскага князя Глеба.10.Распавядзіце пра палітычнае жыццё Полацка паміж 1127 і 1132 г. 11. ... ў 12-13 ст. 12...ў 14-15 ст. 13. Якая група славян заснавала Тураў? Адкуль такая назва горада? 14. Распавядзіце пра Святаполка? 15 У сувязі з чым яго назвалі "Акаяным"?  Ці справядлівая такая мянушка? 16. Чым дзяржаўнае жыццё Тураўскага княства ў 11-сяр.12 ст. адрознівалася ад Полацкага? 17. Хто і якім чынам стаў заснавальнікам дынастыі тураўскіх князёў? 18. Распавядзіце пра палітычнае жыццё Тураўскай зямлі ў сяр.12-сяр.13 ст. 19...у канцы 13 ст-16 ст. 20. Якая група славян заснавала Смаленскае княства? 21.Хто заснавальнік дынастыі смаленскіх князёў? 22. Распавядзіце пра палітычнае жыццё Смаленска ў 13-пач.15 ст.? 23. Наконт якіх двух момантаў спрачаюцца даследчыкі гэтага перыяда гісторыі?  Ці маюць гэтыя спрэчкі дачыненні да пытанняў сучаснага развіцця Беларусі? 24.Якія дзве групы князёў правілі ў Беларусі ў гэты час? 25.Што такое лесвічнае права? 26. Які быў механізм атрыманя княствамі дзяржаўнай незалежнасці?  27. За кошт чаго жылі баяры? 28.З якіх груп складаліся вайсковыя сілы княства? 29. Хто браў удзел у вечы? Як прымаліся рашэнні? 30. Што сведчыла пра рост значэння веча з сяр.12 ст.? 31. Што вядома пра грамадска-палітычны лад у Тураве?32 ..у Бярэсці? 33. Якая сацыяльная група дамінавала ў гэты час? Прадстаўнікі гэтай групы  былі асабіста свабодныя? 31. Адлюструйце ў сшытку  іерархію сацыяльных слаёў насельніцтва Беларусі гэтага часу? 32. Што такое "людзі", "дым" і "мір"? 33. Як жылі "людзі" ў "міры"? 34. Як узнікалі гарады? 35. Намалюйце схему з часткамі горада.

 

1. Дзякуючы чаму землі беларускага Панямоння набылі вялікае значэнне ў гісторыі Беларусі.2. Што гэтаму спрыяла? 3. Які характар мелі тут  кантакты славян і балтаў? 3. У чым была сутнасць татарскай пагрозы для беларускіх земляў? 4. Паводле якой крыніцы вывучаецца барацьба з нямецкімі рыцарамі? 5. У чым значэнне для Полацкага княства страты гарадоў Кукенойс і Герцыке? 6. Што такое Аўкштайція, Жамайція? 7. Што ведаеце пра Міндоўга? 8. Войшалка? 9. Тройдзеня, Віценя, Гедыміна? 10. Якія землі ўвайшлі ў ВКЛ пры Вітаўце? 11. Чым адрозніваліся накірункі замежнай палітыкі ВКЛ? 12. Чаму землі Беларусі дабраахвотна далучаліся да ВКЛ? 13. Якім чынам? 14. У чым значэнне бітвы на Сініх Водах? 15. У чым падобнае гістарычнае значэнне ВКЛ і Маскоўскага княства? 16. Што было прычынай першых канфліктаў паміж дзяржавамі? 17. Калі і чаму Альгерд хадзіў на Маскву? 18. Чаго прагнуў Вітаўт у правядзенні усходняй палітыкі? 19. Як і калі быў утвораны Тэўтонскі ордэн? 20. Для чаго тэўтонцам была патрэбна Жамойція? 21. Якую  пагрозу крыжакі ўяўлялі для Польшчы? Як Крэўская унія звязана з барацьбой супраць крыжакаў? 22. У чым сутнасць ідэялагічнай перамогі Польшчы і ВКЛ над крыжакамі? 23. Што сведчыла пра вялікае значэнне Ягайлавічаў у Еўропе? 24. У чым сутнасць канцэпцыі "Масква-трэці Рым"? 25. У чым гістарычнае значэнне бітвы пад Воршай? 26. Як складваліся узаемаадносіны Польшчы і ВКЛ у перыяд паміж Крэўскай і Люблінскай уніямі?

 

1. Што такое федэрацыя і чаму ВКЛ можа гэтак акрэслівацца? 2. Якія групы земляў карысталіся ў ВКЛ аўтаноміяй? 3. Чаму гаспадары ВКЛ  патрымлівалі федэратыўны характар сваёй дзяржавы? 3. У якіх дакументах гарантавалася аўтаномія анексаў? 4. Чым анексы адрозніваліся ад удзельных княстваў? Ад гаспадарскіх вотчын? 5. Растлумачце значэнне тэрмінаў "гаспадарскія", "вотчыны"?  6. У чым сутнасць адміністрацыйнай рэформы 16 ст.? 7. Якія правы самакіравання мела шляхта ў павеце? 8. Які від манархіі быў у ВКЛ? 9. Як узнікла Рада Паноў і чаму гэты орган кіравання меў такую назву? 10. Як паўплываў змест уніі 1413 г. на далеўшы рост  паўнамоцтваў Паноў Рады? 11. Пры якім "гаспадары" Рада істотна павялічыла свае паўнамоцтвы? 12. У якім дакуменце гэта было замацавана? 13. У сувязі з якім дакументам у ВКЛ рэгулярна пачаў збірацца сойм? 14. Чым па свайму складу сойм адрозніваўся ад Рады? 15. Як фарміраваўся сойм? 16. Якія правы здабыў сойм у 1529, 1566 гг.? 17. Калі і ў сувязі з чым адбываецца падзел Еўропы на прамысловы Захад І аграрны Усход? 18. Як з гэтым падзелам звязана аграрная рэформа 16 ст у ВКЛ? 19. У чым сутнасць рэформы? 20 Якія яе наступствы?

 

 

1. Чым адрозніваецца Люблінская уния ад Крэўскай? 2. У ВКЛ якая сацыяльная група найбольш і якая найменш жадала заключэння уніі з Польшчай? 3. Што прымусіла магнатаў ВКЛ заключыць Люблінскую унію? 4. Ці была задаволена шляхта ВКЛ зместам Люблінскай уніі? 5. У чым Статут ВКЛ 1588 г. супярэчыць зместу Люблінскай уніі? 6. Дзе збіраліся соймы Рэчы Паспалітай? 7. Ці маглі войскі Польшчы уступаць без дазволу ў ВКЛ? 8. Чым адрозніваецца канфедэрацыя ад федэрацыі? 9. Што сведчыла пра тое, што ВКЛ у часы Рэчы Паспалітай мела асобную замежную паліты-ку? 10. У чым была галоўная прычына эканамічнага крызісу? 11. Намалюйце крывую дэмаграфічнай сітуацыі ў Беларусі з сяр.17 да сяр 18 ст. 12 Чаму так хутка  адбываліся дэмаграфічныя змены? 13. Якія негатыўныя наступствы для структуры  беларускага грамадства мела вайна 1654-1667 гг.? 14. Пералічыце войны паміж Расіяй  і Рэччу Паспалітай. 15. Які вынік мела Паўночная вайна для Рэчы Паспалітай? 16.На якія групы падзяляліся гарады?  17. У чым сутнасць гарадскога самакіравання? 18. Што такое магістрат і юрыдыкі? 19. Што такое сярэднявечны цэх? 20. Чаму права "ліберум вета" было дрэнным для палітычнай сістэмы? 21. Хто такія "міністры"? Чаму у Рэчы Паспалітай міністра немагчыма было пазбавіць пасады? 22. З якога часу манархі  ў Рэчы Паспалітай абіраліся? Чаму гэта было дрэнным для палітычнай сістэмы? 23. Што такое "Генрыхаўскія артыкулы" і "Пакта Канвента"? 24. Што такое канфедэрацыя?  Чаму канфедэрацыі пачалі ўзнікаць.? 25.Чаму права на стварэнне канфедэрацый было дрэнным для палітычнай сістэмы? 26. Чым рэлігійныя адносіны ў Рэчы Паспалітай адрозніваліся ад іншых краін Еўропы? 27. Што такое рэлігійная ксенафобія і чаму яна распаўсюдзілася ў Рэчы Паспалітай? 28. Як скарысталі Расія і Прусія асаблівасці рэлігійнай сітуацыі ў Рэчы Паспалітай? 29. Чаму ўзнікла Барская канфедэрацыя? 30. Што станоўчае мела канстытуцыя 3 мая 1791 г.? 31Як адрэагавала Расія на яе прыняцце? 32. Што было прычынай паўстання Т.Касцюшкі? 33. Які расійскі вайсковец кіраваў падаўленнм гэтага паўстання? 34. У агульным сэнсе Рэч Паспалітай вам падаецца краінай хутчэй добрай або хутчэй дрэннай? Патлумачце свой адказ.

1.Растлумачце паходжанне і  значэнне тэрміна Рэнесанс. 2. У чым спецыфіка Паўночнага Адраджэння? 3. Што такое Рэфармацыя? 4.У чым сутнасць гэтага руху? 5. Распавядзіце пра Мікалая Радзівіла Чорнага? 6.Як выглядала структура кальвініскай царквы? 7. Як вучэнне Кальвіна уплывала на грамацка-палітычны светапогляд людзей? 8. Хто такі Андрэй Волан і ў чым адметныя яго ідэі? 9. Чым адрозніваліся ад кальвіністаў антытрынітарыі? 10. Якія вядомыя дзеячы культуры належалі да антытрынітарыяў. Узгадайце, што вы памятаеце пра іх дзейнасць. 11. У чым сутнасць акта варшаўскай канфедэрацыі? 12. У якім помніку пісьменства зафіксавана выслоўе "тут Бог жыве".? Якая гісторыя гэтых слоў.? 12. Якія фактары абумоўлівалі рост школ у гэты час? 13. Што друкаваў Скарына? У якіх гарадах? 14. Чаму Скарына - прадстаўнік культуры Адраджэння? 15. Дзе і калі ўзнавілася друкарская справа ў Беларусі пасля Скарыны? 16. З якой рэлігійнай з'явай звязаны мастацкі стыль Барока? 17.У чым адметны гэты стыль у Беларусі? 18. З якім чалавекам звязаны пачатак распаўсюду стыля Барока ў Беларусі? 19. Як звязаны стыль Барока з Ордэнам Езуітаў? 20 Адкуль паходзіць назва езуіты? 21. Што сведчыла пра поспех дзейнасці езуітаў? 22. Пералічыце, што з'яўлялася прычынамі гэтага поспеху? 21. Які першы архітэктурны помнік Барока ў Беларусі? 22. Чаму Барока лічыцца мастацкім увасабленнем каталіцкай Контрэфармацыі? 23. Пералічыце перыяды развіцця Барока ў Беларусі?. Які найбольш значны архітэктурны помнік  "віленскага" Барока? 24. Чым адметны Ілля Капіевіч? Сімяон Полацкі? 25. Які час займае эпоха Асветніцтва ў Беларусі? 26. Які мастацкі стыль  увасабляе ідэялы Асветніцтва?  27. Чым гэты стыль адрозніваецца ад Стыля Барока? 28. Калі была створана першая ВНУ у ВКЛ? Як яна пачала называцца ў часы Асветніцтва? 29. Якія змены адбыліся ў развіцці школ у Беларусі ў эпоху Асветніцтва? 30. Пералічыце прадстаўнікоў культуры Асветніцтва ў Беларусі. Чым кожны з іх адметны?

 

1.Чым індустрыяльная цывілізацыя адрозніваецца ад аграрнай? 2. Які тып чалавека характэрны для індустрыяльнай цывілізацыі? 3. Растлумачце, як звязаны паняцці "індустрыяльная цывілізацыя" і "мадэрнізацыя". 4. У чым сутнасць працэса дэмакратызацыі? 5. Якія працэсы адлюстроўвалі ў Расійскай імперыі працэсы дэмакратызацыі? 6. Ці мелі гэтыя працэсы завершаны характар? 7. У чым былі асаблівасці правядзення буржуазных рэформ у Беларусі? 8. У чым сутнасць земскай рэформы? 9. гарадской? 10. судовай і вайсковай? 11. Што такое урбанізацыя? 12. Якія фактары стрымлівалі працэсы ўрбанізацыі ў Расійскай імперыі? 13. Якія аграрныя рэформы праводзіліся ў гэты перыяд? 14. Што такое нацыяналізм? Які змены нацыяналізм выклікаў у Еўропе ХІХ-пач.ХХ ст.? 15. У якіх падзеях у Беларусі ХІХ-пач.ХХ ст. бачны нацыяналізм? 16. Якія этапы развіцця нацыянальнага руху ў Беларусі характэрны для ХІХ-пач.ХХ ст? 17 Чым адрозніваецца народ ад нацыі? 18. Ці сталі беларусы нацыяй?

19. Коратка пералічыце асаблівасці развіцця культуры Беларусі ХІХ-пач.ХХ ст  20. У чым сутнайсць адукацыйнай рэформы 1802-1804 гг.? 21. Калі праводзіліся насупныя рэформы адукацыі. У чым іх галоўная сутнасць? 22. Якія ВНУ існавалі на тэрыторыі былога ВКЛ у ХІХ ст.? Калі і чаму яны ліквідаваліся? 23. Стварыце табліцу:

стылі

Галоўныя адметнасці

Вядомыя скульптары, мастакі

Помнікі архітэктуры

Класіцызм

 

 

 

 

Рамантызм

 

 

Неаготыка:

Эклектыка:

Мадэрн

 

 

 

 

Сімвалізм

 

 

-----------------------------------

Імпрэсіянізм

 

 

----------------------------------

24. Назавіце 4 прозвішчы  найбольш вядомых музыкантаў з Беларусі у ХІХ ст? Чым кожны з іх знакаміты? 25. Назавіце 4 прозвішчы  найбольш вядомых прадстаўнікоў літаратуры з Беларусі ХІХ ст? Чым кожны з іх знакаміты?

 

 

1. Назавіце фактары, якія абумовілі змены ў развіцці культуры ў  20-ыя гг. ХХ ст. 2. Як называлася галоўная арганізацыя бальшавікоў у галіне культуры і які накірунак дзейнасці яна мела. 3. Назавіце галоўныя змены, якія ажыцявілі бальшавікі ў галіне адукацыі. 4. Якія ВНУ былі адчынены ў Беларусі. 5. Якія негатыўныя моманты мела сістэма вышэйшай адукацыі,  створаная бальшавікамі. 6. Як вы разумееце паняцце "уніфікацыя сістэмы адукацыі" і ў чым сутнасць яе правядзення ў 1934 г. 7. Якія праблемы сустракаліся ў дзейнасці школ у 30-ыя гг. 8. Калі бальшавікі ўсталявалі плату за навучанне і як гэта адбілася на жыцці людзей. 9. Які лёс мела беларускамоўная школа ў Заходняй Беларусі пад уладай Польшчы і якія змены былі праведзены бальшавікамі ў 1939-40 гг. 10. Якія распарадчыя дакументы абумовілі працэсы беларусізацыі. 11. Што прадугледжвала беларусізацыя, у якіх сферах жыцця праводзілася? 12. Якія змены адбыліся ў мовазнаўстве ў гэты час?.13. Як паўплывала на развіццё беларускай мовы рэформа 1934 г. 14. Якія стылі дамінавалі ў архітэктуры гэтага часу. Назавіце помнікі архітэктуры гэтага часу. 15. Якую галоўную функцыю ў тыя часы выконвала скульптура? 16. Якія яна мела тэматычныя накірункі, стылёвыя адметнасці. 17. Якая навучальная установа рыхтавала скульптараў, пералічыце прозвішчы 3 найбольш знакамітых яе выпускнікоў. 18. У якіх стылях працавалі рэвалюцыйная мастакі. 19. Стварыце табліцу:

Жывапіс 20-30 гг. ХХ ст.          Прозвішчы            Творы

 

1 стыль (жанр):

1

 

 

2 ...

 

2. стыль (жанр) :

1. і г.д.

 

...

 

 

Скульптура                                   Прозвішчы          Творы

 

1 стыль (жанр)  і  г.д.

 

 

МУЗЫКА                                            Прозвішчы          Творы

 

1 стыль (жанр) і г.д.

20. Якія навучальныя установы рыхтавала музыкантаў і кампазітараў. Калі яны былі створаныя. 21. Вылучыце этапы развіцця савецкага тэатра ў Беларусі даваеннага перыяду. 22. Якія дзяржашныя тэатры і у якіх гарадах адчыніліся? 23. Якая ссітэма тэатральнга мастацтва замацавалася ў 30 -ыя гг. 24. Якія літаратурныя аб'яднанні існавалі у 20-ыя гг., чым яны адрозніваліся? 25. Якія змены ў літаратуры адбыліся пасля 1932 г. 26. Які дзяржаўны орган ў літаратуры ажыццяўляў функцыі цэнзуры? 27. Назавіце па 5 найбольш знакамітых празаікаў і паэтаў БССР гэтага часу? 28. Калі выйшаў і  як называўся 1 беларускі фільм. Хто яго рэжысёр? 29. Колькі пісьменікаў і вядомых навукоўцаў было рэпрэсіравана у БССР? 30. Назавіце найбольш вядомыя прозвішчы? 31. Пералічыце найбольш знакамітых прадстаўнікоў культуры Заходняй Беларусі міжваеннага часу.

 

1. Назавіце фактары, якія абумовілі змены ў развіцці культуры ў  20-ыя гг. ХХ ст. 2. Як называлася галоўная арганізацыя бальшавікоў у галіне культуры і які накірунак дзейнасці яна мела. 3. Назавіце галоўныя змены, якія ажыцявілі бальшавікі ў галіне адукацыі. 4. Якія ВНУ былі адчынены ў Беларусі. 5. Якія негатыўныя моманты мела сістэма вышэйшай адукацыі,  створаная бальшавікамі. 6. Як вы разумееце паняцце "уніфікацыя сістэмы адукацыі" і ў чым сутнасць яе правядзення ў 1934 г. 7. Якія праблемы сустракаліся ў дзейнасці школ у 30-ыя гг. 8. Калі бальшавікі ўсталявалі плату за навучанне і як гэта адбілася на жыцці людзей. 9. Які лёс мела беларускамоўная школа ў Заходняй Беларусі пад уладай Польшчы і якія змены былі праведзены бальшавікамі ў 1939-40 гг. 10. Якія распарадчыя дакументы абумовілі працэсы беларусізацыі. 11. Што прадугледжвала беларусізацыя, у якіх сферах жыцця праводзілася? 12. Якія змены адбыліся ў мовазнаўстве ў гэты час?.13. Як паўплывала на развіццё беларускай мовы рэформа 1934 г. 14. Якія стылі дамінавалі ў архітэктуры гэтага часу. Назавіце помнікі архітэктуры гэтага часу. 15. Якую галоўную функцыю ў тыя часы выконвала скульптура? 16. Якія яна мела тэматычныя накірункі, стылёвыя адметнасці. 17. Якая навучальная установа рыхтавала скульптараў, пералічыце прозвішчы 3 найбольш знакамітых яе выпускнікоў. 18. У якіх стылях працавалі рэвалюцыйная мастакі. 19. Стварыце табліцу:

Жывапіс 20-30 гг. ХХ ст.          Прозвішчы            Творы

 

1 стыль (жанр):

1

 

 

2 ...

 

2. стыль (жанр) :

1. і г.д.

 

...

 

 

Скульптура                                   Прозвішчы          Творы

 

1 стыль (жанр)  і  г.д.

 

 

МУЗЫКА                                            Прозвішчы          Творы

 

1 стыль (жанр) і г.д.

20. Якія навучальныя установы рыхтавала музыкантаў і кампазітараў. Калі яны былі створаныя. 21. Вылучыце этапы развіцця савецкага тэатра ў Беларусі даваеннага перыяду. 22. Якія дзяржашныя тэатры і у якіх гарадах адчыніліся? 23. Якая ссітэма тэатральнга мастацтва замацавалася ў 30 -ыя гг. 24. Якія літаратурныя аб'яднанні існавалі у 20-ыя гг., чым яны адрозніваліся? 25. Якія змены ў літаратуры адбыліся пасля 1932 г. 26. Які дзяржаўны орган ў літаратуры ажыццяўляў функцыі цэнзуры? 27. Назавіце па 5 найбольш знакамітых празаікаў і паэтаў БССР гэтага часу? 28. Калі выйшаў і  як называўся 1 беларускі фільм. Хто яго рэжысёр? 29. Колькі пісьменікаў і вядомых навукоўцаў было рэпрэсіравана у БССР? 30. Назавіце найбольш вядомыя прозвішчы? 31. Пералічыце найбольш знакамітых прадстаўнікоў культуры Заходняй Беларусі міжваеннага часу.

 

1. Пералічыце беларускія грамадска-палітычныя аб'яднанні ў 1917 г. 2. Як і для чаго узнікла ВБР? 3. Чаму, дзе і калі быў сабраны Усебеларускі з'езд? 4. Як выглядаў склад яго удзельнікаў, на якія плыні яны падзяляліся. 4. Чаму і кім з'езд быў разагнаны? 5. Адкуль і калі узніклі органы ўлады БНР. 6. Як складваліся адносіны дзеячаў БНР і немцаў? 7. На вашу думку, ці трэба было накіроўваць прывітальную тэлеграму імператару Вільгельму? Чаму так? 8. На якія плыні падзяліліся дзеячы БНР. 9. Якую дзейнасць урад БНР праводзіў у галіне культуры? 10. Які далейшы лёс урада БНР? Што такое Берлінская канферэнцыя?11. Чаму бальшавікі утварылі БССР? 12. Якія 2 плыні мясцовых бальшавікоў дзейнічалі у Беларусі? Як складваліся адносіны паміж гэтымі плынямі? 13. Параўнайце грамадска-палітычны лад БССР і БНР (паводле яе ІІ устаўной граматы). Знайдзіце падабенствы і адрозненні. 14. Чаму і калі узнікла Літ Бел? 15. Які вынік для Беларусі меў Рыжскі мір? 16. Як змяняліся ў далейшым межы БССР? 17. Што такое ваенны камунізм. 18 Чым НЭП адрозніваўся ад ваеннага камунізма? 19 Чаму НЭП не магла быць пастаяннай палітыкай? 20. Для чаго перадусім СССР патрэбна была індустрыялізацыя? 21. Як знаходзілі сродкі на яе правядзенне? 22. Якімі мерамі ажыццяўлася калектывізацыя? 23. Што сведчыла пра наяўнасць у СССР "прыгоннай права" для сялян? У якія гады яно існавала? 24. Што абазначае назва таталітарны рэжым? 25. У якіх краінах такія рэжымы існавалі? 26. Які механізм кантроля над грамадзянамі ва ўмовах таталітарызма? 27. Супраць якіх колаў насельніцтва перад усім былі накіраваны рэпрэсіі? 28. Як рэпрэсіі ўплывалі на адносіны ў грамадстве? 29. Што такое Курапаты? 30 Як вы лічыце, ці апраўдана параўноўваць савецкі рэжым па ўзроўню злачынасці з фашызмам?

 

1. Якія геапалітычныя сілы існавалі ў Еўропе ў міжваенны перыяд? Якая у іх была аднолькавая задача? 2. Што такое Мюнхенскае пагадненне, пакт Молатава-Рыбентропа. У чым яны падобныя ? 3. Калі пачалася ІІ сусветная вайна? У сувязі з чым у Брэсце адбыўся парад савецкіх і нямецкіх войск? 4.Тэрыторыі якіх краін былі уключаны у склад СССР у 1939-1941 гг. ? 5. З якой нагоды Сталін перадаў Літве Вільню? 6. Якія прычыны паражэння савецкіх войск у 1941 г.? 7. Як называўся план нападу на СССР і што ён прадугледжваў? 8.Што такое план Ост? 9. Якую палітыку праводзіў гаўляйтэр Беларусі В. Кубэ? 10. Хто такія остарбайтэры?  11. Хто такія калабаранты. 12. Дзе і ў сувязі з чым  узнік гэты тэрмін? 13. Хто ў Беларусі  ішоў у калабаранты?  14. Якія арганізацыі калабарантаў існавалі у Беларусі? 15. Што такое гета? 16. Па якім прычынам людзі ішлі ў партызаны? 17. Чым "чырвоныя" партызаны адрозніваліся ад "белых"? 18. Што садзейнічала развіццю партызанскага руху? 19. Якія этапы рэйкавай вайны? 20 Калі адбылося вызваленне Беларусі? 21. Што такое 2 фронт і  калі ён быў адчынены? 22.  Што такое і калі адбылася сустрэча на Эльбе? 23. Калі пачаліся і калі закончыліся Вав і ІІ Св.? 24. Пералічыце галоўныя краіны, якія ваявалі ў ІІ Сусветнай вайне? 25. Што адбылося з Еўропай пасля заканчэння ІІ Сусветнай вайны?

 

 

 

Комментарии по теме

Нет комментариев для данной статьи

Добавить комментарий

Для этой записи комментирование недоступно.